Народныя прыкметы на кожны дзень

Шмат снега – шмат хлеба


Прыказкі і прымаўкі пра студзень


У студні і гаршчок ў печы замярзае.

Студзеню – маразы, лютаму – мяцеліцы.

Студзень – году пачатак, зіме – сярэдзіна.

Студзень дзве гадзіны дня дадасць.

У студзені расце дзень – расце і холад.

Месяц Студзень – зімы гаспадар.

Студзень – вясне дзядуля.

Студзень падкладае дроў у печку.

1

Якое ў гэты дзень надвор’е – такое ж будзе 1 чэрвеня

Моцны мароз і малы сняжок – ўрадзіць хлеб.

Цяпло і няма снегу – чакайце неўраджай

Зорная ноч на Новы год – ураджай гароху і сачавіцы.

Зорная навагодняя ноч – да добрага ўраджаю ягад.

1 студзеня цяпло – чакайце добрага ўраджаю жыта.

Раніцай дрэвы пакрытыя інеем – год будзе шчасным для сельскагаспадарчых работ.

2

Неба зацягваюць хмары – чакай хуткага пацяплення.

Моцныя маразы абяцаюць спякотнае лета.

Іней на дрэвах – да яснага надвор’я.

Зорнае неба – будзе багаты ўраджай.

Калі сініцы гучна цвыркаюць, то пахаладанне будзе зацяжным.

3

Мароз стаіць моцны – летам будзе спякотна і горача.

Завіруха разгулялася – летам будзе непагадзь.

Дым стаіць слупом – чакай ўзмацненне марозу.

Шмат снегу ў гэты дзень – да добрага ўраджаю.

Рэха ў лесе чуецца далёка і выразна – да моцных маразоў.

Ярка-чырвоны світанак абяцае мяцеліцу.

4

Аблокі ідуць супраць ветра – хутка выпадзе снег.

На даху шмат лядзякоў – год будзе ўраджайным.

Калі ў рэчцы вады стала менш, то ўлоў рыбы будзе дрэнны

Калі марозна і сонечна за акном – месяц будзе цёплым.

Непагадзь або золь – да халоднага і дажджлівага кастрычніка.

Паясніца баліць у пажылых людзей – да снегу.

Снягір вырабляе шум крыламі – да непагадзі.

Салома збіваецца ў камякі пры гарэнні ў печы – да пахаладання.

Якое надвор’е на Насту, такі будзе і кастрычнік месяц.

У студзені пераважае снег сухі і лёгкі – да сухога лета.

5

Ветранае надвор’е абяцае добры ўраджай.

Закат сонца з зеленаватым адлівам – будзе яснае надвор»е

Неспакойныя паводзіны курэй – чакай мяцеліцу.

Конь храпе – да снежнай буры.

Чырвоны агонь і моцная цяга ў печы – да холаду.

Аканіцы на вокнах рыпаюць – да адлігі.

Прыйшоў Яфрэм – вецер падзьмуў.

6

Цяпло ў гэты дзень прадказвае халодную вясну.

Снег ляжыць вялікімі гурбамі – быць добраму ўраджаю.

Ясны дзень абяцае ўраджайны год.

Калі на Куццю неба зорнае, то будзе багаты прыплод жывёлы і вялікі ўраджай ягад.

Калі ў гэты дзень цяпло, вясна будзе халодная.

Калі на небе бачны Млечны Шлях, значыць, лета будзе цёплым.

Калі Каляды цёплыя – вясна халодная.

7

Адліга – прыкмета цёплай і ранняй вясны.

Дзень цёплы – хлеба будзе шмат.

Каляды без снегу – да неўраджаю. Багацце снегу – да шчаснага года, адліга – да ранняй вясны.

На Каляды іней – ураджай на хлеб.

На Каляды мяцеліца – пчолы добра раіцца будуць.

Зорнае неба – да добрага ўраджаю бабовых культур.

8

Паўночны вецер дзьме на ўзмацненне маразоў.

Снег прыліпае да рук – да цяпла.

Калі заспявалі берасцянкі, хутка пацяплее.

Калі пасля заходу неба чырвонае, то моцна пахаладае.

Калі гэты дзень ясны, то будзе добры ўраджай проса, а калі пахмурны, то недарод яго.

Калі галкі і вароны наладзілі бесперапынны гвалт – быць снегападу ці завеі.

Снег ідзе мяккі і ліпкі – чакай хуткай адлігі.

Берасцянка спявае – да цяпла.

9


Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх