Народныя прыкметы на кожны дзень

Іней раніцай да дажджу днём.


Журавы ляцяць блізка да зямлі баючыся моцных ападкаў.

Прылёт жаўрука да гэтага дня абяцау цёплае надвор’е.

Мышы на палі бягуць – да неўраджайнага года.

Калі ноччу быў іней, то днём снегападу не будзе.

Гракі зграямі ўюцца і стралой на зямлю апускаюцца – да дажджу.

Дружны прылёт птушак – да халадоў і непагадзі.

25

Ідзе дождж – азімыя ў гэтым годзе ўрадзяць.

Ноччу спусціўся туман – сёлета ўрадзіць лён і каноплі.

Добрае надвор’е ў гэты дзень – чэрвень чакаецца з ліўнямі.

Вароны садзяцца на зямлю – да цяпла.

Шмат мышэй з’явілася – да неўраджайнага года.

Калі дзікія звяры са звыклых месцаў перабіраюцца на больш высокія – да моцнага паўнаводдзю.

Калі цёпла і сонечна, то лета будзе непагодлівае.

Коні гучна пырхаюць – да дажджу.

26

Галкі збіраюцца пад вечар і крычаць, чакаючы прыход цяпла.

Стаіць туман – лета чакай непагодлівае.

Свеціць сонца ў гэты дзень – год будзе ўраджайным.

Хатняя птушка падбірае пад сябе лапы чакаючы прыходу начных замаразкаў.

27

Стукае гучна дзяцел чакаючы пацяпленне.

Карова дала мала малака – будзе дрэннаяе надвор’е.

Скаціна не п’е чакаючы дажджу.

Конь спіць лежачы перад надыходам цёплага надвор’я.

Пачуць гром – да ўрадлівага лета.

Аблокі плывуць хутка і высока – да добрага надвор’я.

Туман у гэты дзень – да непагодлівага лета.

Калі дзень марозны, то холады яшчэ тыдзень пратрымаюцца.

28

Пералётныя птушкі ляцяць чарадой – вясна будзе дружная.

Чайкі прыляцелі – будзе крыгаход і цёплае надвор»е

Цвыркаюць заўзята вераб’і, прадбачачы добрае надвор’е.

Мала вады ў рацэ – засушлівае лета.

Чайкі ў вадзе купаюцца – да дажджу.

Гракі прама на гняздо ляцяць – да дружнай вясны.

Жураўлі ляцяць нізка, хутка, моўчкі – да непагадзі.

29

Калі стаiць цёплае надвор’е – вясна будзе цёплая.

Хутка плывуць па небе аблокі – надвор’е будзе цёплым.

Аблокі закрылі сонца – хутка пойдзе дождж.

Птушкі купаюцца ў лужынах перад пацяпленнем.

Снег хутка тае, а вада бяжыць дружна – да дажджлівага лета.

Нізкі ўзровень вады ў рэках – да неўраджайнага года, высокі – да мокрага лета.

30

Журавы прыляцелі – хутка будзе цёпла.

Цякуць ручаі – быць вялікаму павадку.

Высока стаіць вада ў рацэ – год будзе ўраджайны.

Не відаць нідзе шпакоў – яны схаваліся, чакаючы пахаладання.

Калі ў гэты дзень дождж або снег, то лета будзе ўраджайным; ясна – гарачым, ягады і грыбы не ўрадзяцца.

Заквітнела ляшчына – вясна прыйшла канчаткова і далей будзе цёпла.

31

Зоркі драбней звычайнага, можна сказаць ледзь бачныя – хутка будзе дождж.


Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх