
Першая марка, прысьвечаная Божаму Нараджэньню, зьявілася 7 сьнежня 1898 года. Пошта Канады выпусьціла марку (Мі. 74) з картай сьвету і надпісам CHRISTMAS (XMAS 1898)
Матывы Біблейныя можна распазнаць у творах знакамітых мастакоў і скульптараў, паэтаў і пісьменьнікаў, творах, якія сабраныя ў знакамітых музэях, галерэях і бібліятэках усяго сьвету. Біблія аказала вялікі ўплыў на мову, якой размаўляем, на творчасьць музычную. Мы жывём у сьвеце, які ў значнай ступені стаў упарадкаваны праз культуру Біблійную.
Выдадзена шэраг кніг, дзе сабраныя самыя знакамітыя творы мастакоў, ілюструючых Біблію. Здавалася б, навошта займацца зьбіраньнем і апісаньнем, як паштовая марка ілюструе Біблейскія сюжэты. Але з дапамогай паштовых марак кожны жадаючы можа «напісаць сваю кнігу» з біблейскімі сюжэтамі, якая будзе рукатворнай і непаўторнай, бо немагчыма сабраць усе паштовыя маркі на Біблейскую тэму. Што дня паяўляюцца ўсё новыя экзэмпляры, а самыя першыя становяцца ўсё больш недаступнымі для многіх жадаючых іх мець. Праца пакліча ў пошук, паспрыяе новым знаёмствам і сяброўствам, паспрыяе пазнаваньню зьместу Кнігі, яго асэнсаваньню, прывядзе да веры або ўмацуе ў ёй.
