У Аін-Карыне знаходзіцца Горненскі манастыр, дзе ўшаноўваецца Ікона «Цалаваньне Божай Маці і Елісаветы». Пошта Расіі на марцы 2004 года адлюстравала гэты манастыр і Ікону
«Даведаўшыся, што Марыя чакае дзіця, Язэп хацеў пакінуць Яе патаемна. Як чалавек вельмі добры, ён не хацеў аддаць Яе на зьнявагу і пакараньне згодна з суровым Законам. «Калі ж надумаў ён гэта, – вось, анёл Гасподні сьне явіўся ў яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Сьвятога; і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе Сваіх людзей ад грахоў іхніх» (Мацьвея 19—21).
Што зрабіў Язэп, пачуўшы гэта?
«Устаўшы ад сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Гасподні, і прыняў жонку сваю і ня знаў Яе, нарадзіла Свайго першароднага Сына пакуль, і Ён даў Яму імя: Ісус» (Мацьвея 1:24,25).
Нараджэньне Сьвятога Яна Хрысьціцеля
З глыбінь мінулага, з мрокаў ананімнасьці Бог здабывае чалавека і ўключае яго ў рэалізацыю сваіх незвычайных плянаў. Так было зь Янам Хрысьціцелем і яго сям’ёй. Бог паклікаў яго, каб ён абвясьціў прыход Збаўцы і падрыхтаваў яўрэяў да Яго прыходу. Сам Ісус сказаў, што «сярод народжаных (…) не было большага за Яна Хрысьціцеля». Менавіта, дзякуючы гэтым словам Хрыста, вакол Яна Хрысьціцеля, якога называюць таксама Папярэднікам, разьвіўся моцна ажыўлены культ.
Нарадзіўся Ян Хрысьціцель у Аін-Карыне (Юдэя) за паўгоду да нараджэньня Хрыста. Яго бацькамі былі юдэйскі сьвятар Захарыя і Елісавета. Нараджэньне Яна Хрысьціцеля прадказаў Арханёл Габрыэль, які аб’явіўся Захарыі, калі той складваў ахвяру ў сьвятыні. Паколькі стары Захарыя не паверыў, што стане бацькам у такім узросьце, Арханёл учыніў так, што Захарыя анямеў ажно да нараджэньня дзіцяці.
У 1979 годзе пошта Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна прысьвяціла сэрыю марак з выявамі панэляў, якімі дэкаравана купель Яна Хрысьціцеля у Баптыстэрыі ў Сіене. Адна зь іх прысьвечана падзеі, якая адбылася з Захарыям ў Сьвятыні.