Сустрэча Марыі і Елісаветы на марцы пошты Астравы Кука (1976 год) і на марцы пошты Емэну (1969 г.).

«Сустрэча Марыі і Елісаветы» – мастак Vleughels Nicolas – марка Сьерра Леонэ (1994 г.). З маркі Ліхтэнштэйна (2010 г.) з капліцы Марыя-Хілф невядомага аўтара даведваемся, што на сустрэчу Марыю прывёз Язэп. На марцы пошты Кіпру (1985 г.) рэпрадукцыя карціны мастака Ларэнца Лота (Lorenzo Lotto)
На горным схіле знаходзіцца царква Адведзінаў, якая належыць да ордэна францішканаў. Яна была пабудаваная на месцы, дзе знаходзіўся дом Елісаветы, маці Яна, які наведала Марыя.

У 2000 годзе пошта Ізраіля выпусьціла марку, на якой разьмешчаны відарыс царквы Адведзінаў у Аін-Карыне
Існуючая царква была пабудаваная ў 1955 годзе пасьля археалягічных раскопак на месцы папярэдняй царквы па праекце, распрацаваным вядомым італьянскім архітэктарам Антоніо Барлузі (Barluzzi), па-майстэрску ўпрыгожаная і ўтрымоўвае рэшткі старажытных пабудоў. Фасад Царквы ўпрыгожаны мазаікай, на якой адлюстраваны візыт Марыі, а сьцены дворыка ўпрыгожаны фарфоравымі таблічкамі з словамі Малітвы Марыі праслаўленьне Бога – Magnificant – «Праслаўляе душа мая Госпада…» на розных мовах.
