Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

Пошта Румыніі выбрала для сваёй маркі (1966 г.) самую апошнюю працу мастака Эль Грэка «Заручыны Богамаці» (1614г. Мастацкі музей, Бухарэст). Гэта карціна засталася няскончанай: кісьць рукі Язэпа, працягнутая ў бок Нявесты, засталася недамаляванай…


«Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.


«…анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога» – на марцы Злучанага Каралеўства (2011г.)


А Язэп, муж Яе, будучы праведны, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе. Калі ж надумаў ён гэта, – вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога; і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх» (Паводле Мацьвея 1:18—21).

Шлюб за звычай адбываўся праз дзесяць – дванаццаць месяцаў пазьней. Пры вялікай прысутнасьці людзей у сьвятыні Ерусалімскай адбыўся гэты шлюб. Язэп ахвяраваў сваёй нарачонай агатавы персьцень на знак вернасьці. Персьцень гэты і цяпер знаходзіцца ў катэдры Пэруджы.

Дабравесьце

Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх