Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

У 1982 годзе пошта краіны Антыгуа і Барбуда выдала прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карціны Рафаэля


«Заручыны Марыі» (італ. Lo sposalizio della Vergine) – так называецца карціна Рафаэля Санці, якую ён намаляваў у 1504 годзе для капліцы Альбізініх (Albizzinich) у касьцёле Сан Франчэска ў Сіта дзі Кастэла. Цяпер карціна знаходзіцца ў зборах Пінакатэкі дзі Брэра.

У сярэдзіне бачым сьвятара, па левай старане – Мадонна і яе сьвіта з пяці жанчын з далікатнымі рысамі твару, поўнымі ўдзячнасьці. Справа Язэп з расьцьвіўшай галінкай і пяцёра мужчын, адзін зь якіх у роспачы і злосьці ломіць сваю галінку праз калена. Карціна напісана, калі Рафаэлю споўнілася усяго 21 год.


Пошта Калюмбіі ў 1968 г. разьмясьціла на марцы рэпрадукцыю карціны Балтазара дэ Фігуэроа «Заручыны Сьвятога Язэпа з Сьвятой Марыяй». Сьвяты Язэп трымае ў руцэ расцьвіўшую лілеяй галінку. Над усімі прысутнымі радасна лятаюць анёлкі


«Заручыны Марыі» Рафаэля Санці на марцы Віетнаму (1983 г.). «Заручыны Богамаці». Майстар жыцьцярысу Багародзіцы (Meister Des Marienlebens, 17 ст.). Марка Эмірату Рас – эль – Хайма.


У 1613—1614 гадах Эль Грэка працуе над сваёй астатняй карцінай «Заручыны Богамаці».


Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх