У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусьціла сэрыю марак, на якіх адлюстраваны рэпрадукцыі фрэсак Джота ды Бандоне. На гэтай марцы маладыя людзі аддаюць свае галінкі першасьвятару
Па закліку сабраліся маладыя людзі, кожны напісаў на сваёй галінцы яго імя і аддаў першасьвятару. Першасьвятар сабраў усе галінкі і паклаў на алтар. Калі прыйшлі назаўтра, то ўбачылі, што ні адна галінка не зацьвіла. Зноў сьвятары сталі маліцца і зноў пачулі голас з Сьвятая Сьвятых, што не хапае яшчэ аднаго ўдзельніка. Доўга шукалі, пакуль не знайшлі, Язэпа, які на пыньне, чаму не прыйшоў разам з іншымі, адказаў, што не лічыў сябе годным і, акрамя таго, пастанавіў жыць халастым. Але па загаду першасьвятара ён прыбыў у Ерусалім. Калі паўторна галінкі злажылі на алтар, менавіта яго галінка зацьвіла прыгожай лілеяй. Акрамя таго на галаву Язэпа села белая як сьнег галубка. Язэп быў вельмі зьбянтэжаны, але павінен быў паддацца волі Божай. Неўзабаве паклікалі Марыю, каторая з дзявочым румянцам падала руку нарачонаму. Так у прысутнасьці сьведак адбыліся заручыны.
