Хто мае продкі? Аб татэмізме
Татэмізм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.
Татэмізм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоўніку (або расліне), ад якога племя нібыта ўзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглі ўзнікнуць думкі аб тым, што ён пайшоў ад жывёлы? Не ў сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у існаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусі, які дакладна ведаў адказы на пытанні хто? як? і чаму?
ХТО? Аднаго разу ў мяне ўзнікла моцнае жаданне зазірнуць у мінуўшчыну, далёкую, таямнічую. Так я шукала сябе.
Легчы, цалкам расслабіцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін, нуль. Глыбокі транс. «Шлях, іду па шляху, не звяртаючы ўвагі на прыцемкі, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар’ер памяці роду – масіўная, з белага, ладнага адшліфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб’еш. Спрабую абысці, не адпускаючы правай рукі з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукі – значыць, рухаюся па ходу гадзінніка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоўшы больш за палову адлегласці, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьці там, у цэнтры акружнасці. Як-жа туды пранікнуць? З кожнай хвілінай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе ўяўляць сабою прамавугольнік n х k, абкружыў каторы і – на табе, глядзі не хачу найцікавейшы з гістарычных фільмаў, які толькі можа быць даступны ўвазе чалавека – кіно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялічкая на гэты раз сапраўды прамавугольная адтуліна a х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзін, другі. І раптам з’явілась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды ўнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спіралі, вельмі хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была ўнутры гэтай жывёлы, я была ім – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалісь ад золкага восеньскага ветру шарсцінкі. Цела я бачыць не магла – люстэрка ў лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамі на сухой апалай лістоце на ўзлессі. Я была насцярожана, да чагосьці прыслухоўвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаў, даносячыхся з вёскі, і прэласці. Я – драпежнік. Воўк. Не, ваўчыца. Я пачувала сябе менавіта адзінокай, шмат чаго пабачыўшай і перажыўшай на сваім не надта доўгім вяку, рана пасівелай ваўчыцай».
Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу ў прастору, позірк у мяне ў такія выпадкі бывае, што называецца, цяжкі, пранізлівы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесці на каго-небудзь вочы, заўсёды на хвіліну закрываю іх, разбаўляю канцэнтрацыю позірку дабрынёй альбо любоўю і тады ўжо гляджу іншаму чалавеку ў твар. Так раблю, каб неўзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклікала і я не паспела змяніць выраз вачэй. Мая дзяўчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэўшы нечакана востры, рэжучы позірк.
Зраблю невялічкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова і механізм утварэння так званых сурокаў. Су-рок-і, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што і «лёс». Урок-і – сінонім слова сурокі – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён і ёсць урок. Такім чынам, галоўная мэта сурокаў-урокаў – навучанне, якое сурочаны праходзіць разам, сумесна з сурочыўшым. Калі мэта сурокаў зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пільнага ўглядання ў «ахвяру»? Забор энергіі. Навошта мне псаваць сваю аўру чужароднай у адносінах да мяне энергіяй, калі заўсёды можна падсілкавацца з паветра чыстай касмічнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы ў наваколле любоў, тое ж я і атрымліваю наўзамен. А вось што адбываецца з тымі, хто не ўмее любіць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кіслароду ў арганізм, а жыць жа трэба, вось і атрымліваецца: раз Бог сіл не даў (выключна таму, што ты іх у яго не ўзяў), то вазьмут-ка сабе рэшту энергіі ў слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампіры, забылі адну простую рэч: узяць да сябе можна толькі тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькі адмоўную, негатыўную, хворую энергетыку. Падсілкоўваючыся такім чынам (ад іншых людзей, а не ад Бога і з космасу), вы міжволі падзяляеце на дваіх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяў. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнічае прыліў сіл, чужых сіл да вашага арганізма, але падумайце, што вы забіраеце? Хваробы, няўдачы, смутак, нястачы.
Лічу, што дастаткова сказала, каб прымусіць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоў час звярнуцца да іх «ахвяраў» – людзей, крыўдуючых на тое, што іх урочаць. Даражэнькія, паколькі вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва ўроку. Як ужо адзначалася, адзін чалавек можа сілком адабраць частку моцы ў іншага толькі ў тым выпадку, калі, згодна прынцыпу падабенства, іх энергіі аднанакіраваныя. Рознанакіраваныя, як то добрая і злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыўшыся. Гэта колькі ж негатыву трэба было назапасіць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусім без сіл?!
Да ахоўвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулі. Развівацца можа любая адкрытая сістэма, закрытая здатная толькі варыцца ва ўласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыўшысь ад сваіх жа чытачоў дзіцячымі сродкамі асцярогі? Тое ж і атрымаеце ў адказ. Больш за тое, у такім разе абавязкова знойдзецца будзь які «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькі, што жаданне «адкрываць таямніцы» гарыць у крыві і патрабуе выхаду. Нішто не ахоўвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за ўсё хочацца пляваць у адкрытую душу.
Які ўрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранізліва, няхай сабе і міжволі, паглядзеўшы на яе? Верагодна, я такім чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобіі, бо нельга развітацца са страхам, не зазірнуўшы папярэдне яму ў вочы.
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.
Японскія гейшы такім вось няхітрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такі будзе і характар, схільнасці, звычкі.
Калі ў жніўні 2010 года я ўваходзіла ў транс, каб павізуалізаваць без якой-небудзь пэўнай мэты, мне прыбачыўся той самы мужчына-воўк, але нейк дзіўна. Спачатку ён выглядаў такім, які ёсць, потым на маіх вачах стаў ператварацца на ваўка, часткова захоўваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поўсцю. Відовішча было, праўду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэўна, і выглядалі пярэваратні. Але я сказала сабе, што нічога не баюся і… скончыла сеанс.
Ёсць над чым падумаць.
А вось калі я пільна ўзіраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меў тысячу жонак, вобраз гэткага юрліўца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маіх прошлых жыццяў, як і выпадак з ваўком і ваўчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з іх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з іншымі, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якіх уведала, відаць, кранулі мяне тады даўно, стагоддзі таму назад, кожны па-свойму.
Спытаюся: вы ніколі не заўважалі, як іншыя людзі сваёй мітуслівасцю, хаатычнай, пазбаўленай накірунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа ў якія толькі ёсць шчыліны моцна нагадваюць пацукоў або мышэй? Што гэта: звычкі, гены, гараскоп ці ўсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмізм.
Цікава, ад каго паходзяць тыя, у адносінах да каторых справядлівыя словы: працуюць як коні, дзеля таго толькі, каб потым есці як свінні? Ці ў якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзіцца? Думаю, у свінню, перайманне звычак і знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоўны сэнс жыцця прагных людзей.
Не раю тым, хто пазнаў у гэтых радках сябе, адразу ж кідацца з крайнасці на дыету, каб атрымаць шанц ізноў нарадзіцца чалавекам. Дастаткова знайсці сабе іншую, акрамя смачна паесці, радасць у жыцці. Нішто не выводзіць дзындры з арганізма лепей, чым любімая справа.
Вы зразумелі, што некалькі абзацаў вышэй даведаліся аб спосабе высветліць сваё паходжанне, а некаторыя і магчымы варыянт «будучыні» (вызначаецца метадам саманазіранняў)?
ЯК атрымалася, што жывёлы (іх душы) пераўвасобіліся ў людзей? Прагрэсіруючы! Адказ вычарпальны.
ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заўсёды лепш, чым не ведаць. А як інакш зразумець (і прыняць!) усю праўду пра сябе?
Адказ на гэта чаму не дае адказу на іншае: як узнікла патрэба ў экзагаміі, пры якой «члены аднаго і таго ж татэма не павінны ўступаць адзін з адным у палавыя адносіны, і такім чынам, не могуць таксама ўступаць паміж сабою ў шлюб» (З. Фрэйд «Татэм і табу»). Боязь інцэсту, у тым ліку, групавога – гэта толькі павярхоўная прычына экзагаміі. Каб знайсці яе карані, варта капнуць глыбей.
Чаму першабытныя народы і існуючыя зараз дзікія плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяў? Што павінна было здарыцца з таго часу, калі, згодна легенды, двум палоўкам цэлага не трэба было шукаць адзін аднаго па ўсім свеце, бо яны нараджаліся разам – двайнятамі і, як вынік, стаўшы дарослымі і абудзіўшыся для кахання, непазбежна ўступалі ў тыя інцэстуозныя адносіны, якія сёння для ўсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёўшае да ўзнікнення хвароб, аднолькавых хвароб для ўсіх членаў роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькі ў генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнім (генным) узроўні праяўляецца безліч унутраных праблем.
Прывяду некалькі прыкладаў. Хто вядзе сваю гаспадарку, той добра ведае, што каб кураняты выводзіліся крапчэйшымі, пеўня варта ўзяць у суседзяў, а яшчэ лепш прывезці з іншай вёскі. Каб свіння апарасілася здаровымі парсючкамі, мае сэнс злучыць яе з чужым кнырам, з іншага падвор’я. Чаму? Таму што інцэстуозныя адносіны паміж жывёламі прыводзяць да іх выраджэння. Чаму?
Возьмем для аналізу два роды. Хачу наглядна праілюстраваць сваю тэорыю ў дзеянні на прыкладзе адной сям’і. Пачну з жаночай лініі. Бабуля, палюбіўшы аднаго чалавека, вымушана была выйсці замуж за другога. Як вынік накаплення горычы ад пражывання з нялюбым мужам, у яе жоўчным утварыліся камяні, каторыя ляжалі там нерухома, ніяк не праяўляючы сябе, мёртвым грузам. Абедзвюм дочкам бабулі да замужжа моцна падабаліся кожнай свой малады чалавек. Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былі закаханыя ў сваіх кавалераў. Аднак, ні адна, ні другая не выйшла замуж за каханага. Залётнік старэйшай дачкі надта доўга цягнуў з прапановай, у выніку чаго яна не дачакалася і прыняла прапанову іншага. Малодшая паслухалася парады бацькоў і абрала сабе ў спадарожнікі жыцця больш перспектыўнага жаніха. У хуткім часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалілі жоўчны (разам з накопленымі там камянямі, зразумела, і таму што гэтыя камяні, у адрозненне ад бабульчыных, іх непакоілі). Што такое боль ад рухаючыхся ў распаленым органе камянёў давялося зведаць і бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няўдалага замужжа, і ва ўсю моц крыху больш чым праз паўгода пасля разводу (калі яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовілася ад аперацыі, бо к гэтаму часу ўжо добра разумела, што за ўсе тыя памылкі, за якія не разлічыцца сама, па рахунку заплаціць яе дачка. Дзеля яе шчасця (і здароўя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькі разоў, колькі будзе патрэбна. Больш не спатрэбілася. Жоўчны перастаў яе непакоіць з таго часу, як прабачыла сабе і былому мужу гады, пражытыя ў небыцці.
Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынікам паспяхова праведзенай аперацыі па выдаленні жоўчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзіла мёртвую дзяўчынку, і зараз у яе няма дачок, толькі сыны.
Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькі, зразумейце, усе тыя праблемы, якія не вырашыце самі, і ўсе хваробы, не вылечаныя вамі (без дапамогі скальпеля хірурга – гэта не выхад!), вы аўтаматычна скідваеце на сваіх дзяцей. Вазьміцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.
Хірургічнае ўмяшанне не з’яўляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабіўшы ў дваццаць год, па маладосці і па дурасці, лазерную карэкцыю зроку, Алеся ў якасці пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькі таго, што яе дачка ў дзесяць год пачала страчваць свой. Маці жанчыны, дарэчы, таксама носіць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца ў наваколлі ў іх у трох розныя, але на выніку гэта ніяк не адбіваецца.
Ад жаночых хвароб – доля ўсіх моцных жанчын – Алесю пазбавіў развод. Яе маці стаць слабай цяпер ужо не дазволіць прывыкшы за столькі год быць за ёй нібы за каменнай сцяной бацька, разводзіцца ў іх узросце смешна, таму…
Агаворачка. Калі ты маеш пэўныя жаночыя праблемы і пры гэтым працуеш з дзецьмі (настаўніца, выхавацельніца, нянечка), твая задача – навучыцца іх любіць. Прафесія, наследуемая з пакалення ў пакаленне – зусім не добрая рэч, а вынік дасюль не аддадзенага кармічнага доўгу. Маці-настаўніца не выканала наканаванае, дачка не да канца справілася з пастаўленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе ўнучка.
Управіць пазваночнік, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на ўтрыманні сям’ю, альбо вырашаць нейкія бытавыя пытанні, у нашым выпадку гэты лёс выпаў жанчыне (гэтыя жаданні: мець, набыць, адрамантаваць, абсталяваць, выглядаць – калі-небудзь скончацца?!), так, каб потым не падпраўляць, здатны толькі Бог, вера ў Яго і згода, што «для кожнага дня хапае свайго клопату».