Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Аб вадзе, паветры, жанчыне і пра мужчыну

«Стварыў Бог неба і зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складалася з вады. Такім чынам, спачатку стварыў Бог паветра і ваду – першыя дуальныя праяўленні Сябе, дзе вада (Маці-Зямля) стала ўвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з’явіўся правобразам мужчыны.

Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.

Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з’яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).

Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор’е – яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык – настрой пачынае рабаціць, вецер узмацніцца – жанчына ўсхвалюецца, уздыбіцца, страсці распаляцца. А паўночны падуе вецер – зусім замярцвее, астыне і душой, і целам. Узмоцніцца вецер, надзьме ў празрыстыя воды ракі пяску, гразі, смецця… а жанчыне што рабіць? не можа яна сама пазбавіцца ад бруду, як тая рака. Хіба што з цягам часу асядзе ўсё на самае дно душы. Асядзе, але не знікне зусім.

Ведаеце, акрамя чатырох змешчаных у Бібліі евангелляў, ёсць яшчэ адно, не ўвайшоўшае ў склад кнігі і таму малавядомае – «Евангелле ад Фамы». Там ёсць такія радкі (27): «…Ісус сказаў: «Калі станеце двое адным, а ўнутранае стане як знешняе, і знешняе як унутранае, а высокае быццам нізкае! І калі зробіце з мужчыны і жанчыны адзінае, каб мужчына больш не быў мужчынам, а жанчына – жанчынай; тады ўвойдзеце ў царства». І яшчэ (118): «Ісус сказаў: «Вось я вазьму яе [Марыю] з сабой, каб зрабіць яе мужчынам, каб і яна стала жывым духам, падобным вам, мужчынам. Таму што ўсялякая жанчына, каторая стане мужчынам, уступіць у царства нябеснае».

Жанчыну зрабіць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якім большасць жанчын вымушаны станавіцца «мужчынамі» зараз – праз часам міжвольнае адпавяданне вядомай прымаўцы «Я і конь, я і бык, я і баба, і мужык». Гэтак атрымліваецца ад безвыходнасці.

Жанчына можа ператварыцца на мужчыну, а, дакладней, стаць андрагінам, толькі пры ўмове пастаяннага знаходжання пры тэмпературы кіпення; трэба гарэць – любоўю, ідэяй, работай, сям’ёй. «Царства Божага» дасягнуць выкіпеўшыя да самага дна. Жанчына, імкнучаяся да цэласнасці, павінна навучыцца ва ўсё ўкладваць душу.

Вецер і мужчына: няўлоўны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру ў полі, кідае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалі такіх? Іх няма ў чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якім «ветрам» часам бывае жанчыне дзіцё «надзьме» – красамоўным.

Мужчынам, намагаючымся стаць андрагінамі (самадастатковымі), мае сэнс ператварыцца ў фізічнае паняцце «вадкае паветра» – трэба набыць недастаючыя жаночыя якасці: апусціцца з нябёсаў на зямлю, замяніць легкадумнасць глыбакадумнасцю, імкнуцца да рэалізацыі сваіх паветраных збудаванняў.

Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца ідэямі свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павінен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна ў доме не само па сабе, а дзякуючы камусьці, каму і варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасці, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаў – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.

У выпадку двух андрагінаў (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранікненне поглядаў.

Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю – таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).

Зразумела, што любоў-дзеянне і любоў-адносіны варта распаўсюдзіць на ўсё, чаго жадае душа, што дазволіць задаволіць яе патрэбы.

Тое, што сучасных мужчын больш цікавяць цялесныя ўцехі, а жанчыны жадаюць духоўнага зліцця – добрая прыкмета набліжэння часу «Царства Божага», бо, па логіцы рэчаў, усё павінна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы ў вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбіць яе ўсім сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволіць паяднаць матэрыю (цела) з духам.

Вось так, прытрымліваючыся сярэдзіннага шляху, не ўпадаючы ў крайнасці, зямля-вада-жанчына-маці і неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнічаюць паступоваму пераходу ад дуальнага ўспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзінства, набліжаючыся тым самым да Адзінага, да Творцы, Ісціны, Абсалюта.

Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх