Аб вечным. Запіскі эзатэрыка Фрагмент

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Автор: АлёнКа
Раздел библиотеки: Эзотерика / оккультизм
ISBN: 9785448506253
Издатель: Издательские решения
0 (0 рейтинг)

Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з’яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

Поделиться

Аб вечным
Запіскі эзатэрыка

АлёнКа

© АлёнКа, 2017


ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм – цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.

Хто жадае патрапіць у рай?1

Поделиться

Добавить комментарий

Прокрутить вверх